Желаешь заказать свою песню, - жми здесь.
Посмотреть
Ой, ляцелi гусi з броду

Ой ляцелi гусi з броду, ноты, аккорды, тексты

Ой, ляцелi гусi з броду, Скалацiлi ў рэчцы воду. Пакуль вада чыста стала, Я з Раманам пастаяла. Як стаў Раман жартавацi, З вёдзер воду вылiвацi. - Раман, Раман, Раманiку, Пусцi мяне да домiку. Я не родну маму маю, Будзе бiцi - добра знаю. Не так бiцi, як карацi I шэльмаю называцi: - Дзе ж ты, шэльма, валачылась, Што вячэра ўжо зварылась. - Цяпер, мама, прызнаюся, Што з Раманам кахаюся. Ён высокi, а я нiзка, Будзе ў нас радзiма блiзка. Ён багаты, а я бедна, Будже пара адпаведна. Ён чарнявы - я бялява, Будзе пара кучарава.