Заказ
Желаешь заказать свою песню, - жми здесь.
Посмотреть

Хлопец пашаньку пахае

Хлопец пашаньку пахае, ноты, аккорды, тексты

Хлопец пашаньку пахае, ой-ё-ёй. Ў яго сошанька крывая, ой, божа ж мой. Прыйшла к яму чарнявая, ой-ё-ёй. Вазьмi ж мяне, хлопец, замуж, ой, божа ж мой. Дзеўка замуж захацела, ой-ё-ёй. Ледзь уся не абамлела, ой, божа ж мой. Хлопец з дуру ажанiўся, ой-ё-ёй. Навек жонкай падавiўся, ой, божа ж мой. А нi лыжкi, а нi мiскi, ой-ё-ёй. Павесiлi тры калыскi, ой, божа ж мой. Для калыскi трэба нянькi, ой-ё-ёй. А для печы кашаваркi, ой, божа ж мой. Даў ёй хлопец тры капейкi, ой-ё-ёй. Пайдзi купи хлеба-солi, ой, божа ж мой. Хлеба-солi не купiла, ой-ё-ёй. На базары заблудзiла, ой, божа ж мой. Хлопец пашаньку пахае, ой-ё-ёй. Ў яго сошанька крывая, ой, божа ж мой.