Хацела ж мяне маці замуж аддаці, ноты, аккорды, тексты
Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за першага аддаць,
А той первы,
Первы няверны, -
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за другога аддаць,
А той другi,
Ходзiць да падругi, -
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за трэцяга аддаць,
А той трэцi,
Як у полi вецер, -
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне мацi
За чатвёртага аддаць,
А той чатвёрты,
Нi жывы, нi мёртвы, -
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за пятага аддаць,
А той пяты,
П'янiца пракляты, -
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за шостага аддаць,
А той шосты,
Малы, недарослы, -
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за сёмага аддаць,
А той сёмы -
Прыгожы ды вясёлы...
Ён не схацеў мяне ўзяць!