Кацiлася чорна галка
Па бару, па бару,
А за ёю ясны сокал
Паблiзу, паблiзу!
- Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая!
Яна яму шчабятала:
- Не твая, не твая!
Я убога сiрацiнка,
А ты пан, а ты пан;
Пашукай сабе дзяўчынку,
Як ты сам, як ты сам!
- Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая!
Яна яму шчабятала:
- Не твая, не твая!
- Праляцеў я ўсе апушкi,
Яшчэ й лес, яшчэ й лес,
Не знайшоў такое птушкi,
Як ты ёсць, як ты ёсць.
- Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая!
Яна яму шчабятала:
- Не твая, не твая!