Заказ
Желаешь заказать свою песню, - жми здесь.
Посмотреть

А ў полi вярба

А ў полi вярба, ноты, аккорды, тексты

А ў полi вярба, Пад вярбою вада. Там хадзила, там гуляла Дзеўка малада. Хлопец да вады, Дзеўка да вады. - Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады. - Рада б пастаяць, Каню вады даць. Мае босенькiя ножкi, - Сцюдзёна стаяць. - Я знiму парчу, Ножкi увярчу, А назад як я вярнуся - Боцiкi куплю. - Не купляй ты мне, А купi сабе: Есць у мяне мамка, татка, Яны купяць мне. А ў полi вярба, Пад вярбою вада. Там хадзила, там гуляла Дзеўка малада.