А мой мiлы захварэў,
Кiселiку захацеў.
Ох, ну, ды, ох, ну!
Кiселiку захацеў.
Ой, цыц, мiлы, не ўмiрай,
Кiселiку дажыдай.
Пайшла баба па сялу
Даставацi кiсялю.
Не дастала кiсялю,
Да дастала аўса.
Намачыла кiсель
На дванаццаць нядзель.
На баране цадзiла,
А на лёдзе варыла.
Пакуль кiсель укiпеў,
Мой мiленькi адубеў.
Як на покуцi ляжаў,
Яшче было трошкi жаль.
Цераз сяло як вяла,
Яшче торшкi загула.
Як вывела за сяло,
Ужо стало весяло.
Ох, ну, ды, ох, ну!
Ужо стало весяло.