1
+ -
+ -

Заказ

Желаешь заказать свою песню, - жми здесь.

Посмотреть

Наведите курсор на нужный аккорд и посмотрите его построение.
Если вы не нашли нужный вариант, обратитесь к справочнику аккордов: (Справочник)


Eb Bb Ab Cm Fm G7

Хацела ж мяне маці замуж аддаці

Хацела ж мяне маці замуж аддаці
Хацела ж мяне маці замуж аддаці, ноты аккорды

Хацела ж мяне маці замуж аддаці ноты аккорды


Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за першага аддаць, 
А той первы, 
Первы няверны, - 
Ой, не аддай мяне, маць! 

Ой, хацела ж мяне мацi 
Ды за другога аддаць, 
А той другi, 
Ходзiць да падругi, - 
Ой, не аддай мяне, маць! 

Ой, хацела ж мяне мацi 
Ды за трэцяга аддаць, 
А той трэцi, 
Як у полi вецер, - 
Ой, не аддай мяне, маць! 

Ой, хацела ж мяне мацi 
За чатвёртага аддаць, 
А той чатвёрты, 
Нi жывы, нi мёртвы, - 
Ой, не аддай мяне, маць! 

Ой, хацела ж мяне мацi 
Ды за пятага аддаць, 
А той пяты, 
П'янiца пракляты, - 
Ой, не аддай мяне, маць!

Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за шостага аддаць, 
А той шосты, 
Малы, недарослы, - 
Ой, не аддай мяне, маць! 

Ой, хацела ж мяне мацi
Ды за сёмага аддаць, 
А той сёмы - 
Прыгожы ды вясёлы... 
Ён не схацеў мяне ўзяць!